Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія знойдзе сярэдні шлях вырашэньня асэтынскага крызысу


ЛЁНДАН. Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заявіў, што Грузія ня будзе прымяняць сілу для вяртаньня ў свой склад Паўднёвай Асэтыі. У часе візыту ў Вялікую Брытанію Саакашвілі ў інтэрвію Бі-Бі-Сі сказаў, што Грузія знойдзе сярэдні шлях вырашэньня асэтынскага крызысу. Сёньня дэлегацыя Грузіі прыбыла ў Маскву для перамоваў з мэтай зьменшыць напружаньне ў грузіна-расейскіх адносінах. Паўднёвая Асэтыя зьяўляецца фактычна незалежнай ад Тбілісі з 1992 году. Падчас нядаўняга інцыдэнту грузінскія сілы перахапілі расейскі канвой у Паўднёвую Асэтыю. Тады прэзыдэнт Грузіі Сакакашвілі заклікаў грузінаў быць гатовымі да абароны ад зьнешняй агрэсіі.
XS
SM
MD
LG