Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мэксіцы пракурорам ужывяць пад скуру мікрачыпы


МЭХІКА. У Мэксіцы ўрад мае намер прыняць незвычайныя захады бясьпекі ў адносінах да высокапастаўленых пракурораў – ім будуць ужыўляць пад скуру мікрачыпы. Драбнюткая электронная прылада, паводле задумы спэцыялістаў, будзе служыць пропускам для наведваньня агульнанацыянальнага цэнтру засакрэчаных вестак аб злачынцах, а таксама гарантуе бясьпеку саміх чыноўнікаў. Яна падасьць сыгнал аб іх месцазнаходжаньні, калі яны будуць скрадзеныя. Мікрачыпы назаўсёды застаюцца ў целе, але ў выпадку неабходнасьці могуць быць адключаныя.
XS
SM
MD
LG