Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ад сёньня Чарнагорыя мае нацыянальны сьцяг і гімн


БЯЛГРАД. У Чарнагорыі парлямэнт зацьвердзіў нацыянальны сьцяг, гімн і дзень нацыянальнага сьвята – 13-га ліпеня. Як заявіў спікер парлямэнту Ранка Крыва-капіч, упершыню за доўгі час Чарнагорыя набывае ўсе тры сымбалі дзяржаўнасьці. Чарнагорыя складае саюзную дзяржаву з Сэрбіяй. Прэзыдэнт Сэрбіі Борыс Тадзіч сказаў, што яго рэспубліка ставіцца да рашэньня чарнагорскага парлямэнту з належнай павагай.
XS
SM
MD
LG