Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 13 ліпеня


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісала “Савецкая Беларусь” у 1924 годзе, “Настаўніцкая газета” ў 1974, шклоўская раёнка “Ударны фронт” у 1994?

“Савецкая Беларусь”, 1924 год. Выкрываецца двудушнасьць некаторых савецкіх работнікаў: “Адпаведны працаўнік Саюза савецкіх працаўнікоў т.Чураў вельмі ня любіць папоў. Ён, калі паслухаць яго, ня можа чуць слова “поп”, якое яго вельмі абурвае. Але гэта толькі на словах, а на дзеле дык вось як вышла. У гэтым годзе радзілася ў сябра Чурава дзіця. Чураў, як відаць, забыўся пра акцябрыны і дзіця перахрысьціў у папа, пры гэтым кінуўшыся на хітрыкі. Сорамна так рабіць адпаведнаму працаўніку, які павінен быць прыкладам для іншых!”

“Настаўніцкая газета”, 1974 год. Пад загалоўкам “Юныя жывёлаводы – на вахце” з пачуцьцём законнай гордасьці распавядаецца: “Летняя раніца. З узыходам сонца ажывае вёска Балотная. Ала Мельнікава разам са сваімі сяброўкамі, членамі школьнай вытворчай брыгады, сустракае раніцу ў кузаве машыны, якая імчыць іх да летняга лагера дойнага статку калгаса імя Леніна. Школьніцы… кожнае лета свабодны час праводзяць на малочна-таварнай ферме калгаса. Тут яны авалодваюць сакрэтамі прафесіі жывёлавода. Летась, напрыклад, за 14 летніх дзён дзяўчаткі надаілі 11 тон малака. Майстэрства даення кароў Алы Мельнікавай, напрыклад, прызнаюць нават вопытныя даяркі”.

Шклоўская раёнка “Ударны фронт”, 1994 год. Падаецца гэтакая інфармацыя: “Шклоўская раённая камісія па выбарах Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь паведамляе аб выніках ІІ тура галасавання па выбарах Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па Шклоўскаму раёну. Агульная колькасць выбаршчыкаў састаўляе 28979 чалавек, з іх 24252 чалавекі прынялі ўдзел у галасаванні. Колькасць галасоў, пададзеных за кандыдатаў у Прэзыдэнты, размеркавалася наступным чынам: Кебіч Вячаслаў Францавіч – 1089. Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч – 22757. Раённая выбарчая камісія”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG