Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністар замежных справаў Іраку сустракаецца ў Брусэлі з Генэральным сакратаром НАТО


БРУСЭЛЬ. Міністар замежных справаў Іраку Хашыяр Зэбары сустракаецца сёньня ў Брусэлі з Генэральным сакратаром НАТО Яапом дэ Хоопам Схэфэрам. Напярэдадні Схэфэр заявіў, што сябры НАТО плянуюць абмеркаваць прапановы аб больш актыўнай ролі альянсу ў Іраку. Ірацкія ўлады заявілі, што ўжываюць жорсткія меры супраць тэрарыстаў, якія ўчыняюць напады ў краіне. Прэзыдэнт Іраку Газі аль-Явэр паабяцаў амністыю экстрэмістам, якія складуць зброю, аднак заявіў, што па завяршэньні тэрміну амністыі ў краіне будзе адноўленае сьмяротнае пакараньне.
XS
SM
MD
LG