Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты Чарнагорыі прынялі новы сьцяг, дзяржаўны гімн і Дзень Незалежнасьці


ПАДГОРЫЦА. Дэпутаты былой югаслаўскай рэспублікі Чарнагорыя прынялі новы сьцяг, дзяржаўны гімн і Дзень Незалежнасьці Чарнагорыі. Сьпікер парлямэнту Чарнагорыі Ранка Крывакапіч адзначыў, што Чарнагорыя ўпершыню мае тры сымбалі дзяржаўнасьці, і шлях да незалежнасьці Чарнагорыі незваротны. Пакуль няма ніякай рэакцыі прадстаўнікоў Сэрбіі. Сэрбія і Чарнагорыя аб’яднаныя ў адпаведны зьвяз. Паводле новага чарнагорскага закону сёньня – 13 ліпеня – Дзень Дзяржаўнасьці Чарангорыі.
XS
SM
MD
LG