Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вязьні Гуантанама могуць аспрэчыць сваё ўтрыманьне пад вартай ў амэрыканскіх судох


ВАШЫНГТОН. Міністэрства абароны ЗША пачало інфармаваць зьняволеных на амэрыканскай вайсковай базе ў Гуантанама, што яны могуць аспрэчыць сваё ўтрыманьне пад вартай ў амэрыканскіх судох. Большасьць з амаль 600 зьняволеных у Гуантанама былі ўзятыя ў палон у Аўганістане й ўтрымліваюцца болей двух гадоў у якасьці тых, “хто змагаўся на баку праціўніка” без выстаўленьня абвінавачаньня і доступу да адвакатаў. У чэрвені Вярхоўны Суд ЗША заявіў, што вязьні на базе ў Гуантанама могуць аспрэчыць сваё зьняволеньне.
XS
SM
MD
LG