Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд пакінуў Міхаіла Марыніча ў ізалятары КГБ “Амэрыканка”


Алег Грузьдзіловіч, Менск У Цэнтральным судзе Менску адбыўся разгляд скаргі адвакатаў Міхаіла Марыніча на ўтрыманьне яго пад вартай. Адвакаты лічаць, што былога міністра ўтрымліваюць у сьледчым ізалятары КГБ незаконна.

Аднак судзьдзя Леанід Ясюкевіч зь іхным меркаваньнем не пагадзіўся й пакінуў скаргу без задавальненьня. Гэта ўжо другая спроба праз суд вызваліць Міхаіла Марыніча. Раней такое ж рашэньне прымала судзьдзя Грабоўская.

Нагадаем: былы міністар і амбасадар Міхаіл Марыніч быў арыштаваны 26 красавіка. Яго абвінавачваюць у незаконных дзеяньнях са зброяй. Шмат хто ў Беларусі лічыць, што гэтае штучнае абвінавачаньне вылучана, каб перашкодзіць Міхаілу Марынічу абрацца дэпутатам парлямэнту.
XS
SM
MD
LG