Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнікі міліцыі Менскага мэтрапалітэну затрымалі актывістку моладзевага руху "Зубр"


Супрацоўнікі міліцыі Менскага мэтрапалітэну затрымалі актывістку моладзевага руху "Зубр" Насту Васіленку. Дзяўчынка распаўсюджвала на станцыі мэтро "Кастрычніцкая" газэту "Освобождение".

Міліцыянты пагражалі, што складуць пратакол паводле 166 артыкулу (непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі) і адвязуць Насту ў суд. Паводле адміністрацыйнага кодэксу за гэта прадугледжаны штраф, або арышт да 15 сутак. Міліцыянты абмежаваліся так званай прафіляктычнай размовай і адпусьцілі актывісту "Зубру". Яны папярэдзілі Насту Васіленку, што наступным разам яна не пазьбегне судовай адказнасьці.
XS
SM
MD
LG