Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Вільні адбудзецца інаўгурацыя прэзыдэнта Літвы Валдаса Адамкуса


ВІЛЬНЯ. Сёньня ў літоўскай сталіцы адбудзецца інаўгурацыя чацьвертага з моманту аднаўленьня незалежнасьці прэзыдэнта Літвы Валдаса Адамкуса. На просьбу новага кіраўніка Літвы з прычыны ягонай асабістай сьціпласьці й з мэтай эканоміі дзяржаўных сродкаў, цырымонія пройдзе паводле спрошчанага сцэнару без традыцыйнага ўрачыстага прыёму ў прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі. Цырымонія распачнецца а 10-ай гадзіне раніцы ўрачыстым паседжаньнем парлямэнту, на якім Адамкус прыме прысягу. Далей адбудзецца невялікі вайсковы парад, ускладаньне кветак да помніку караля Міндаўга, урачыстая імша ў Катэдральным саборы й асьвячэньне прэзыдэнцкага штандару. На правядзеньне цырымоніі інаўгурацыі ўрад Літвы выдаткаваў 300 тысяч літаў – больш за 100 тысячаў даляраў. Адмова Адамкуса ад урачыстага прыёму зэканоміць дзяржаве каля 35 тысячаў даляраў.
XS
SM
MD
LG