Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу абмяркуюць сытуацыю ў Іраку і на Блізкім Усходзе


БРУСЭЛЬ. Сёньня міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу будуць абмяркоўваць сытуацыю ў Іраку і на Блізкім Усходзе. У сустрэчы возьме удзел дэлегацыя ірацкага часовага ўраду. Міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу верагодна закрануць і нядаўняе рашэньне Міжнароднага Суду ў Гаазе аб тым, што “мур бясьпекі” пабудаваны Ізраілем у парушэньне міжнароднага заканадаўства. Эўразьвяз выступае супраць узьвядзеньня “муру”, аднак і не падтрымлівае прапанову Палестыны, каб гэтую праблему вырашаць праз адпаведную рэзалюцыю Рады Бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG