Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жалобная цырымонія ў Срэбрэніцы


СРЭБРЭНІЦА. У гэтым басьнійскім горадзе адбылася жалобная цырымонія ў памяць аб ахвярах масавых расстрэлаў сэрбскімі войскамі басьнійскіх мусульман у 1995 годзе. Каля 20 тысячаў басьнійцаў сабраліся на памінальную службу, каб адзначыць дзевятую гадавіну масавага забойства. У мэмарыяльным комплексе да больш чым тысячы магілаў дадаліся яшчэ 338 пахаваньняў. У 1995 годзе ў Срэбрэніцы былі забіты каля 7 тысячаў басьнійскіх мусульман -- мужчын і хлопчыкаў.
XS
SM
MD
LG