Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная канфэрэнцыя ў справе барацьбы са СНІДам ў Бангкоку


БАНГКОК. У гэтым горадзе адбываецца Міжнародная канфэрэнцыя ў справе барацьбы са СНІДам, арганізаваная ААН. У форуме бяруць ўдзел больш як 20 тысяч навукоўцаў, дзяржаўных і грамадзкіх дзеячаў. Паводле дадзеных ААН, толькі летась ВІЧ-інфэкцыяй былі заражаныя яшчэ 5 мільёнаў чалавек, прычым чвэрць зь іх – у краінах Азіі. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан заявіў, што эпідэмія СНІДу пагражае эканамічнаму й сацыяльнаму разьвіцьцю азіяцка-ціхаакіянскага рэгіёну. Усяго ў сьвеце хворых на СНІД налічваецца 38 мільёнаў чалавек, зь іх больш як паўтары мільёны ва Ўсходняй Эўропе і ў Цэнтральнай Азіі.
XS
SM
MD
LG