Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: сутыкненьні ў Рамадзі і Кіркуку


РАМАДЗІ. У гэтым ірацкім горадзе сёньня адбыліся сутыкненьні паміж марскімі пяхотнікамі ЗША і паўстанцамі, у выніку двое іракцаў былі забітыя. У паўночным горадзе Кіркуку невядомыя абстралялі сядзібу Арабскага зьвязу землеўладальнікаў і фэрмэраў. Як паведамляе ірацкая паліцыя, быў забіты ахоўнік. Гэтаксама ў Кіркуку невядомыя спалілі кінатэатар, які належыў туркмэнскаму бізнэсоўцу. На захад ад Кіркуку сабатажнікі выбухнулі частку трубаправоду з прыродным газам. Пакуль дакладна не вядома, да якой ступені гэта адаб’ецца на забесьпячэньні энэргіяй гэтага паўночнага рэгіёну.
XS
SM
MD
LG