Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраіль зьвярнуўся да ЗША у сувязі з рашэньнем Міжнароднага Суду ў Гаазе


ЕРУСАЛІМ. Ізраіль зьвярнуўся да Злучаных Штатаў з просьбай блякаваць любую рэзалюцыю Рады Бясьпекі ААН, заснаваную на рашэньні Міжнароднага Суду ў Гаазе. Суд абвясьціў, што Ізраіль парушыў міжнароднае права, пачаўшы ўзводзіць “мур бясьпекі” на Заходнім Беразе Ярдану. Рашэньне суду носіць рэкамэндацыйны характар. Улады Ізраілю настойваюць на тым, што мур неабходны дзеля абароны ад палестынскіх тэрарыстаў. Палестынцы заяўляюць, што Ізраіль паводле сутнасьці праводзіць палітыку апартэіду і мае намер анэксіраваць другія іх тэрыторыі.
XS
SM
MD
LG