Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША павіталі рашэньне аўганскіх уладаў правесьці першыя прэзыдэнцкія выбары 9 кастрычніка


ВАШЫНГТОН. ЗША павіталі рашэньне аўганскіх уладаў правесьці першыя прэзыдэнцкія выбары ў краіне 9 кастрычніка. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчар заявіў, выбары стануць важнейшым крокам на шляху пераходу Аўганістана да канстытуцыйнай прадстаўнічай ўлады. У адпаведнасьці з Бонскім пагадненьнем 2000 году аб дэмакратызацыі Аўганістану, прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары павінны ладзіцца адначасова. Аднак разбураная інфраструктура і нестабільная сытуацыя ў краіне не дазваляюць гэта зрабіць.
XS
SM
MD
LG