Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура Масквы дасьледуе забойства галоўнага рэдактара часопісу "Форбс"


МАСКВА. Справай аб забойстве галоўнага рэдактара часопісу "Форбс" Пола Хлебнікава займаецца пракуратура Масквы. Хлебнікаў, грамадзянін ЗША, быў забіты ў ноч з пятніцы на суботу, калі выходзіў з будынку рэдакцыі. У яго стралялі з машыны, паводле некаторых зьвестак гэтую машыну ўжо знайшлі. Генэральны сакратар Саюза журналістаў Расеі Ігар Якавенка лічыць, што гэта было забойства на замову. “Расейскі Форбс” пачаў выходзіць у красавіку, а ў траўні надрукаваў сьпіс 100 самых багатых расейцаў. Сям’я Хлебнікава заклікала ўлады ЗША і міжнародныя арганізацыі дапамагчы знайсьці і пакараць забойцаў журналіста.
XS
SM
MD
LG