Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідзія Ярмошына: “Дэклярацыя [падпісаная ў Эдынбургу] — гэта палітычны, а не юрыдычны дакумэнт”


Алесь Дашчынскі, Менск Тое, што падпісаная ў Эдынбургу дэклярацыя ня мае юрыдычнай сілы, пацьвярджае і старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэфэрэндумаў Лідзія Ярмошына.

Пытаньне да яе, які мэханізм рэалізацыі абяцаньняў, закладзеных у дэклярацыі. Па словах Ярмошынай ніякіх спэцыяльных рашэньняў на гэты конт прымацца ня будзе.

(Ярмошына: ) “Мэханізм для рэалізацыі ўдзелу палітычных партыяў і ўсіх няўрадавых арганізацыяў у нашым заканадаўстве закладзены наўпрост. Нашыя выбарчыя камісіі складаюцца з названых грамадзкіх фармаваньняў. Што да доступу апазыцыі да СМІ, то гэта пытаньне ня выбарчага заканадаўства, бо выбарчае заканадаўства ня ведае слова “апазыцыя”. І ня ведае “доступу палітычных партыяў”. У нас ёсьць доступ кандыдатаў у дэпутаты. А мы гэта будзем адсочваць і гарантаваць гэта права. Дарэчы, у БДІПЧ АБСЭ наконт доступу кандыдатаў у дэпутаты да дзяржаўных СМІ, я такіх заўвагаў не згадаю. Перш за ўсё дэклярацыя, гэта палітычны дакумэнт, а не юрыдычны. Натуральна, ён будзе выконвацца найперш палітычнымі органамі. Спэцыяльных рашэньняў гэта не патрабуе. Наша выбарчае заканадаўства дазваляе выконваць абавязацельствы Рэспублікі Беларусь ў рамках АБСЭ”.

Гл. таксама • Клаўдыя Нольтэ: “З гэтай дэклярацыі ніхто не павінен рабіць высновы, што ПА АБСЭ задаволеная сыстэмай Лукашэнкі” • Лябедзька: “Пакт Уты Цапф і Міхаіла Арды ня мае юрыдычнай сілы” • Эбэргарт Гайкен: "Калі чаканьні ня будуць зьдзейсьнены, ПА АБСЭ выразна выкажа сваё расчараваньне" • Вінцук Вячорка пра падпісаньне заявы ў Эдынбургу: “Гэта разьлік на тое, што дэклярацыя і папера – гэта адно, а практыка – гэта другое” • Афіцыйны прадстаўнік Беларусі ў АБСЭ Віктар Гайсёнак: “Гэта не перамога, але і не саступка” • На 13-й сэсіі ПА АБСЭ ў Эдынбургу падпісаная сумесная дэклярацыя паміж рабочай групай па Беларусі і афіцыйнай беларускай дэлегацыяй
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG