Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд ААН -- супраць ізраільскага муру


ГААГА. Міжнародны суд ААН у Гаазе пастанавіў, што пабудова Ізраілем “муру бясьпекі” на Заходнім беразе Ярдану парушае міжнародныя законы й права палестынцаў на самакіраваньне. Палестынцы лічаць, што пры пабудове адбываецца захоп іхных тэрыторыяў. У сваю чаргу Ізраіль цьвердзіць, што ставіць мур для абароны ад тэрарыстаў, і заяўляе пры гэтым, што не прызнае пастановы суду. Пастанова міжнароднага суду ААН у Гаазе носіць рэкамэндацыйны характар. Пры гэтым у ёй зьмешчаны заклік да Рады Бясьпекі ААН вызначыць дзеяньні, патрэбныя для дэмантажу муру.
XS
SM
MD
LG