Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сьвеце рэзка павялічылася колькасьць жанчын-носьбітак ВІЧ-інфэкцыі


БАНГКОК. У сьвеце рэзка павялічылася колькасьць жанчын-носьбітак ВІЧ-інфэкцыі. Калі ў 1985 годзе жанчыны складалі 35 працэнтаў ад агульнай колькасьці заражаных, то цяпер іх, паводле зьвестак Фонду жаночага разьвіцьця ААН, 48 працэнтаў. Дэталёвая справаздача пра рэзкі рост ВІЧ-інфэкцыяваных жанчын будзе абнародаваная на 15-ай міжнароднай канфэрэнцыі ў праблемах барацьбы зь СНІДам, якая ў нядзелю пачынаецца ў Бангкоку.
XS
SM
MD
LG