Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 9 ліпеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 9 ліпеня

“Наша Ніва”, 1914 год:

“Калі хочэш нешта напісаць у газэту, то рабі гэта не аткладаючы. Пішы каротка і ясна, ашчадзіш гэтым час рэдактару і сабе. Давай факты, а не апісаньня. Пішы праўду, каб, калі здарыцца патрэба, мог-бы тое сцвердзіць прысягай. Выражайся ясна, пішы выразна, асабліва прозвішчы і цыфры. Не пішы “учора”, “сягоньня”, толькі стаўляй дату. Пішы кожны раз, дзеля ведама рэдакцыі, сваё імя, прозвішчэ і акуратны адрас. Не падпісаные карэспандэнцыі заўсёды выкідаюцца у карзіну”.

“Сын Беларуса”, 1924 год:

“Пасьля нядаўняга правалу ў Сойме прапазыцыі аб дазволе сялянам сеяць сёлета, як і летась, для свайго ўласнага ўжытку тытун, некаторыя партыі, у тым ліку і Беларускі Клюб, унясьлі другі ўнёсак — аб дазволе сабраць хоць-бы ўжо засеяны тытун. Але тымі-ж самымі галасамі, як і раней… 2 ліпеня г.г. на Камісіі Скарбовай унёсак гэты праваліўся… Цётка Італія, пазычыўшы 200000 лір пад акцыз за тытун, стаіць над нашым каркам і застаўляець нават польскіх так званых сацыялістаў галасаваць проціў дазволу хоць сабраць тое, што ўжо расьце і на што паложана вясковымі гаспадарамі шмат працы”.

“Советская Белоруссия”, 1974 год:

“Памёр Уладзімер Уладзімеравіч Корш-Саблін, вядомы савецкі кінарэжысэр, член КПСС з 1948 году, народны артыст СССР, ляўрэат Дзяржаўных прэміяў СССР і БССР, першы сакратар праўленьня Саюзу кінэматаграфістаў БССР, член калегіі Дзяржкіно БССР. Пайшоў з жыцьця адзін з заснавальнікаў беларускага кіно, чалавек, зь імем якога зьвязаныя многія творчыя перамогі кінамастацтва рэспублікі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG