Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня адбудзецца галасаваньне ў Радзе бяспекі ААН у пытаньні міратворчай міссіі НАТО ў Босьніі


НЬЮ-ЁРК. Рада бяспекі ААН, як мяркуецца, сёньня ўхваліць рэзалюцыю, якая працягне мандат стабілізацыйных сіл НАТО ў Босьніі яшчэ на 6 месяцаў. Эўрапейскія сілы бяспекі зьбіраюцца ўзяць на сябе адказнасьць за міратворчую місію ў рэгіёне ў сьнежні. Міратворчыя сілы зьявіліся ў Босьніі напрыканцы вайны ў 1995 годзе, у іх склад уваходзіла 60 тысячаў чалавек. Цяпер у Босьніі знаходзяцца 7 тысячаў міратворцаў. Асноўныя функцыі міратворцаў на сёньняшні дзень палягаюць, у асноўным, у пошуках ваенных злачынцаў і запабяганьні нелегальнаму гандлю зброяй.
XS
SM
MD
LG