Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня будзе абвешчанае рашэньне Міжанроднага суду ў справе будаўніцтва муру бяспекі


ГААГА. Міжнародны суд сёньня абнародуе сваё рашэньне што да легальнасьці будаўніцтва гэтак званага муру бяспекі на Заходнім беразе Ярдану. Паводле прадстаўнікоў ізраільскай дзяржавы мур неабходны краіне, каб палепшыць сытуацыю зь бяспекай, але палестынцы называюць гэта будаўніцтва захопам тэрыторыяў. Ізраільская газэта "Хаарэц" напісала, што суд, хутчэй за ўсё, вынясе рашэньне, паводле якога будаўніцтва муру будзе прызнанае незаконным. "Хаарэц" піша, што мае дакумэнты, зь якіх вынікае, што суд прызнае будаўніцтва муру парушэньнем правоў палестынцаў.
XS
SM
MD
LG