Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За мінулыя тры гады колькасьць жанчын у беларускім войску павялічылася ўдвая


У 60-тысячным беларускім войску служыць 3700 жанчын, зь іх амаль 200 – афіцэры. За мінулыя тры гады колькасьць ваеннаслужачых жанчын павялічылася ўдвая. Гэта дадзеныя міністэрства абароны Беларусі. У міліцыі і ўнутраных войсках з амаль 70 тысяч служачых жанчын меней за 3 тысячы. Да 2001 году ў беларускай міліцыі служыла дачка скрадзенага экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі Алена. Пазьней яна казала, што расчаравалася ў сваіх калегах, якія нічога не зрабілі, каб знайсьці выкрадальнікаў яе бацькі. Цяпер Алена Захаранка жыве ў Нямеччыне.
XS
SM
MD
LG