Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірацкія паўстанцы правялі мінамётны абстрэл штабу Ірацкай нацыянальнай гвардыі


БАГДАД. Ірацкія паўстанцы правялі сёньня мінамётны абстрэл галоўнага штабу Ірацкай нацыянальнай гвардыі ў горадзе Самара на поўнач ад Багдаду. У выніку абстрэлу было забіта трое амэрыканцаў і адзін ірацкі гвардзеец і паранена 20 амэрыканцаў і чацьвёра іракцаў. Амэрыканцы адказалі верталётным агнём, забіўшы чатырох нападнікаў. Апрача гэтага ў Самары загінула трое цывільных жыхароў. Таксама сёньня часовы прэм’ер Іраку Іяд Аляві заявіў, што Ірак не зьбіраецца распрацоўваць ядзерную зброю. Учора Злучаныя Штаты паведамілі, што ў мінулым месяцы вывезьлі зь Іраку больш за паўтары тоны ўзбагачанага ўрану ды іншыя радыеактыўныя матэрыялы.
XS
SM
MD
LG