Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль згодны абмеркаваць пытаньне аб ператварэньні Блізкага Ўсходу ў бязьядзерную зону


ЕРУСАЛІМ. Кіраўнік Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі Мухамад Эль-Барадэй паведаміў, што Ізраіль згодны абмеркаваць пытаньне аб ператварэньні Блізкага Ўсходу ў бязьядзерную зону. Эль-Барадэй у рамках свайго трохдзённага візыту сустрэўся сёньня ў Ерусаліме зь ізраільскім прэм’ерам Арыэлем Шаронам. Мяркуецца, што Ізраіль ужо мае ядзерную зброю, аднак ізраільскія ўлады афіцыйна не пацьвярджаюць і не адмаўляюць гэтага меркаваньня.
XS
SM
MD
LG