Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Забойцу міністра замежных справаў Швэцыі накіравалі на прымусовае лячэньне ў псыхіятрычны шпіталь


СТАКГОЛЬМ. Швэдзкі апэляцыйны суд сёньня адмяніў пастанову аб пажыцьцёвым зьняволеньні забойцы міністра замежных справаў Анны Лінд, замяніўшы яго прымусовым лячэньнем у псыхіятрычным шпіталі. Суд прызнаў Міхайлу Міхайлавіча вінаватым у забойстве, але пастанавіў, што ён мае сур’ёзныя праблемы з псыхікай і патрабуе псыхіятрычнага лячэньня. Анна Лінд памерла 11 верасьня летась пасьля таго, як Міхайлавіч нанёс ёй некалькі ўдараў нажом, калі яна выходзіла з крамы.
XS
SM
MD
LG