Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША настойваюць на актыўных дзеяньнях ААН у Судане


НЬЮ-ЁРК. Новы амэрыканскі амбасадар у ААН Джон Дэнфорт папярэдзіў, што Злучаныя Штаты будуць патрабаваць правядзеньня акцыяў Арганізацыяй Аб’яднаных Нацыяў у тым выпадку, калі ўлады Судану не пачнуць кантраляваць арабскія ўзброеныя групоўкі. Гэтыя групоўкі нясуць адказнасьць за тысячы забойстваў і выкраданьняў людзей на захадзе Судану ў раёне гораду Дарфур. Мяркуецца, што сёньня Рада бясьпекі ААН пачне абмеркаваньне амэрыканскага праекту рэзалюцыі ў пытаньні сытуацыі ў Судане.
XS
SM
MD
LG