Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызыўныя камісіі ў Гомелі болей не даюць адтэрміноўкі абітурыентам, каб тыя маглі здаць уступныя экзамэны


Казімір Яноўскі, Гомель Да 15 ліпеня вайсковыя камісарыяты краіны павінны папоўніць беларускае войска навабранцамі. Летась на падставе ўказу Аляксандра Лукашэнкі “Пра звальненьні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай вайсковай службы і прызывы грамадзянаў на тэрміновую вайсковую службу” давалася адтэрміноўка ўсім, хто зьбіраўся паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы, у тым ліку і тым, хто вучыўся на падрыхтоўчых курсах.

Гомельскі прызыўнік Юры адначасна з завяршэньнем вучобы ў тэхнікуме займаўся на платных падрыхтоўчых курсах у тэхнічным унівэрсытэце імя Сухога. У жніўні Юры меўся паступаць у гэтую вышэйшую навучальную ўстанову. Але на 7 ліпеня яму выпісалі позву ў войска. Раённая прызыўная камісія палічыла, што ў хлопца ўжо ёсьць адукацыя. Распавядае маці прызыўніка:

(Маці: ) “Калі бы прызыў быў з 1 верасьня, ніякіх прэтэнзіяў ці скаргаў не было бы. Мы плацілі за падрыхтоўчыя курсы. Ва ўнівэрсытэце таксама не папярэдзілі, што могуць забраць у войска яшчэ да здачы экзамэнаў. Ну, як я магу ацэньваць дзеяньні прызыўной камісіі? Канечне, адмоўна”.

Палкоўнік Сяргей Крэпкіх з абласнога ваенкамату заяўляе:

(Крэпкіх: ) “Адтэрміноўкі ня мы даем. Паводле закону курсы і ўсё іншыя формы падрыхтоўкі дзеля паступленьня ў навучальныя ўстановы не даюць права на адтэрміноўку. Не сказана пра гэта і сёлетнім указе прэзыдэнта. Адтэрміноўка прадугледжаная толькі для тых, хто займаўся на дзённых падрыхтоўчых аддзяленьнях. Экзамэны супадаюць з прызывам. Мы ж ня можам пераносіць прызыў недзе там на жнівень”.

А вось што мяркуюць самі прызыўнікі наконт мажлівасьці здаць уступныя экзамэны ў інстытут ці ва ўнівэрсытэт, калі юнак адмыслова рыхтаваўся да гэтага:

(Прызыўнік: ) “Адтэрміноўку трэба даць, пакуль экзамэнаў не здадуць”.

(Прызыўнік: ) “Трэба даваць адтэрміноўку для паступленьня ў вышэйшыя навучальныя ўстановы”.

(Прызыўнік: ) “А я лічу, што ня трэба. Кожны прызыўнік павінен абавязкова прайсьці вайсковую службу”.

(Прызыўнік: ) “Трэба даваць адтэрміноўку, няхай паступаюць вучыцца. Калі ўжо не паступіў, тады няхай ідзе служыць”.

Гэткія меркаваньні прызыўнікоў наконт мажлівасьці паступленьня ў навучальныя ўстановы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG