Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Заплянаванае на 8 і 9 ліпеня паседжаньне Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі адмяняецца


Уладзімер Глод, Менск

Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэту Пётар Рабухін. Паводле спадара Рабухіна, ён не ведае прычынаў такога нечаканага рашэньня.

Меркавалася, што 9 ліпеня ў паседжаньні возьме ўдзел прэзыдэнт Нацыянальнага камітэту Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Трохразоваму алімпійскаму чэмпіёну Ўладзімеру Парфяновічу ўлады прапанавалі выйсьці са складу НАК з уласнага жаданьня. Але ён адмовіўся пісаць неабходную для гэтага заяву.

7 ліпеня за зачыненымі дзьвярыма прайшло паседжаньне выканкаму НАК.
XS
SM
MD
LG