Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку пераходны ўрад абнародаваў пакет надзвычайных мераў дзеля гарантаваньня бясьпекі


БАГДАД. У Іраку пераходны ўрад абнародаваў пакет надзвычайных мераў дзеля гарантаваньня бясьпекі ў краіне. Закон, падпісаны прэм’ер-міністрам Іядам Аляві, прадугледжвае, у прыватнасьці, ўвядзеньне пры неабходнасьці надзвычайнага становішча й камэнданцкай гадзіны, забарону на стварэньне палітычных груповак і правядзеньне дэманстрацый, дагляд пошты, праслухоўваньне тэлефонных размоваў і абмежаваньні на перасоўваньне па краіне замежнікаў. Міністар юстыцыі Іраку Малек аль-Хасан заявіў, што нягледзячы на тое, што новы закон супярэчыць асноўным правам чалавека і свабодам, у цяперашніх умовах ён проста неабходны. Вось як адрэагавалі на ўвядзеньне закону жыхары Багдаду. “Закон неабходны, каб у Іраку стала бясьпечна. Закон дапаможа прадухіліць атакі на жыцьцёва важныя аб’екты і на мірных жыхароў” “ Я падтрымліваю ўвядзеньне закону пры ўмове, што ня будзе абмежаваны рух на вуліцах. Наш новы ўрад павінен нешта рабіць, каб вырашыць крызысную сытуацыю.” Жыхары Багдаду дзяліліся сваімі меркаваньнямі што да новага закону, які павінен гарантаваць бясьпеку ў Іраку.
XS
SM
MD
LG