Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паўднёвай Асэтыі грузінскія вайскоўцы канфіскавалі ў расейскіх міратворцаў 300 рэактыўных ракетаў


ТБІЛІСІ. У Паўднёвай Асэтыі грузінскія вайскоўцы затрымалі аўтакалёну расейскіх міратворцаў, якія ехалі з Паўночнай Асэтіі, і забралі ў іх каля 300 рэактыўных ракетаў. Расейскае вайсковае камандаваньне сьцьвярджае, што ўвоз баявых запасаў ў зону быў узгоднены з грузінскім бокам. Пасьля гэтага паўднёва-асэтынскія вайскоўцы затрымалі, але хутка адпусьцілі камандуючага грузінскім кантынгентам ў рэгіёне Міхаіла Кебадзэ. Паводле інфармацыі паўднёва-асэтынскага боку, у яго не было дакумэнтаў.
XS
SM
MD
LG