Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Заходнім Беразе Ярдану забіты баец групоўкі “Брыгады пакутнікаў Аль-Аксы”


ЕРУСАЛІМ.У Заходнім Беразе Ярдану ў лягеры ўцекачоў ў Наблусе ізраільскія вайскоцы забілі байца экстрэмісцкай палестынскай групоўкі “Брыгады пакутнікаў Аль-Аксы”. У Газе тры палестынцы былі параненыя пры выбуху аўтамабіля. Прадстаўнікі міжнароднага квартэту пасярэднікаў ЗША, ААН, Эўразьвязу і Расеі сёньня абмяркоўваюць з палестынскімі ўрадоўцамі пэрспэктывы блізкаўсходняга мірнага працэсу. Паводле палестынскага прэм’ера Ахмэда Курэя перамовы тычацца спрэчнага пытаньня – пабудаванага Ізраілем муру бясьпекі. Кіраўнік Міжнароднай агенцыі ядзернай энэргіі Мохамэд Эль-Барадэй сёньня сустракаецца з прадстаўнікамі ядзернай энэргетыкі Ізраілю з тым, каб абмеркаваць пэрспэктывы стварэньня без’ядзернай зоны на Блізкім Усходзе.
XS
SM
MD
LG