Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі ААН і аўганскіх уладаў абмяркоўваюць дату выбараў у Аўганістане


КАБУЛ. У аўганскай сталіцы камісія, якая працуе пад эгідай ААН, праводзіць нараду з уладамі Аўганістану ў спробе вызначыць канчатковую дату ўсеагульных выбараў. Папярэдняе галасаваньне прызначана на верасень ці кастрычнік. Некаторыя чальцы аўганскага кабінэту лічаць аднак, што гэтага тэрміну недастаткова для падрыхтоўкі да правядзеньня выбараў. На прадстаўнікоў выбарчых камісій нападаюць талібы і баявікі “Аль-Кайды”. Дагэтуль няма дакладных дадзеных аб колькасьць выбаршчыкаў. Прадстаўнік ўраду Джаўэд Лудзін сказаў наступнае: (0707 20 LUDIN)”Рашэньне пра тэрмін правядзеньня выбараў павінен прымаць цэнтрвыбаркам. Ва аўторак яго чальцы прысутнічалі на паседжаньні кабінэту і абмеркавалі праблему. Цяпер яны прадставяць кабінэту справаздачу, разам яе абмяркуюць – гэткім чынам будзе вызначана дата выбараў”, -- гэта быў прадстаўнік ўраду Аўганістану.
XS
SM
MD
LG