Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Аўстрыі Томас Клестыль будзе пахаваны ў суботу


ВЕНА. У Венскім шпіталі на 72-м годзе жыцьця памёр прэзыдэнт Аўстрыі Томас Клестыль. Вось што сказаў Крыстаф Зілінскі, кіраўнік брыгады лекараў, якія спрабавалі выратаваць жыцьцё аўстрыйскаму прэзыдэнту. “З глыбокім жалем павінен паінфармаваць вас – Томас Клестыль памёр ва аўторак, позна ўвечары з прычыны рэзкага пагаршэньня работы ўнутраных органаў пасьля сардэчнага прыступу, які выклікаў спыненьне сэрца. Гэта адбылося раніцай 5 ліпеня,”-- сказаў лекар венскага шпіталю. Томас Клестыль, прадстаўнік правацэнтрысцкай Народнай партыі, займаў пасаду прэзыдэнта Аўстрыі з 1992 году. Другі тэрмін яго прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў завяршаўся ў чацьвер – ён павінен быў узяць удзел ва ўрачыстай цырымоніі перадачы ўлады сацыялісту Хайнсу Фішэру, які перамог на выбарах ў красавіку. Дзяржаўнае пахаваньне Томаса Клестыля адбудзецца ў суботу.
XS
SM
MD
LG