Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Барысаве суд адмовіў мясцовым дэмакратам у скарзе на гарвыканкам


Міхал Стэльмак, Менская вобласьць

У Барысаве 7 ліпеня мясцовы суд адмовіў тутэйшым прадстаўнікам дэмакратычнай грамадзкасьці ў скарзе на гарвыканкам, які чатыры разы адмаўляў у правядзенні ў горадзе мітынгу пад сацыяльна-эканамічнымі лёзунгамі.

Прадстаўнікі ўлады абгрунтоўвалі свае дзеяньні памылкамі, якія нібыта рабілі ініцыятары апазыцыйных акцыяў у афармленьні заявак. У сваю чаргу, барысаўская актывістка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Марына Статкевіч зазначыла Радыё Свабода, што гарвыканкам кіраваўся палітычнымі матывамі. І толькі зь пятай спробы атрымаць дазвол на мітынг, улады задаволілі ініцыятыву дэмакратаў. Акцыя мае адбыцца 10 ліпеня на гарадзкім стадыёне Барысава. У прыватнасьці, удзел у ёй плянуюць браць прадстаўнікі “Пяцёркі плюс”, эўрапейскай кааліцыі “Свабодная Беларусь”, грамадзкага аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва”.
XS
SM
MD
LG