Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнік МАГАТЭ Махамад Эльбарадэі сустракаецца з прэм''ер-міністрам Ізраілю Арыэлем Шаронам


ТЭЛЬ-АВІЎ. Кіраўнік міжнароднага агенцтва ў пытаньнях атамнай энэргіі МАГАТЭ Махамад Эльбарадэі сёньня сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Ізраілю Арыэлем Шаронам. Пасьля прылёту ў Ізраіль Эльбарадэі сказаў, што ён ня будзе настойваць на тым, каб Ізраіль афіцыйна прызнаў факт валоданьня ядзернай зброяй. Эльбарадэі, аднак заявіў, што ён зьбіраецца заклікаць Ізраіль распачаць дыялёг у пытаньні без’ядзернага статусe Блізкага Ўсходу. На думку Эльбарадэі Ізраіль мусіць падтрымаць дамову аб нераспаўсюдзе атамнай зброі.
XS
SM
MD
LG