Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Будынак КГБ у цэнтры гораду – гэта як язва страўніка”


RFE/RL Званок на Свабоду. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 229-22-71 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.

(Спадар: ) “Прывітаньне на Свабодзе! Праслухаў перадачу “Праскі акцэнт” пра працу дэпутатаў гэтага скліканьня. Абураны хамскім выказваньнем аднаго з вашых суразмоўцаў. На адно з пытаньняў карэспандэнта ён адказаў, што ў беларускім балоце цяжка што-небудзь зрабіць.

Хто даў права гэтаму палітыку абражаць увесь беларускі народ? Ня робіць гэта гонару і журналістам Беларускай Свабоды даваць такія абразы ў этэр. Паўтор гэтай перадачы быў і ў панядзелак з раніцы. Пры такіх адносінах да беларускага грамадзтва апазыцыі цяжка разьлічваць на падтрымку выбаршчыкаў.

І апошняе, гаворачы ў той самай перадачы пра галадоўку дэпутатаў, з вуснаў усіх вашых суразмоўцаў чулася, што гэта быў моцны палітычны ход. З гэтым сапраўды можна пагадзіцца. Галадоўка была не барацьбой за зьмену Выбарчага закону, а простым палітычным піярам у барацьбе за дадатковыя галасы выбаршчыкаў. Дзякуй.”

***

(Спадар: ) “Як вядома, будынак беларускага КГБ, гэтага карнага органу, што загубіў сотні тысяч беларусаў у сталінскія часы, месьціцца ў цэнтры гораду, як язва страўніку. Адсюль людзей вывозілі ў Курапаты да вайны і пасьля так званага вызваленьня пасьля вайны да 1953 году пакуль не сканаў крамлёўскі дыктатар. Будынак кожны год фарбуецца ў пяшчотны сьветлы колер, каб жыхары забылі на чорныя справы гэтага жудаснага ведамства. І вось навіна: на дах гэтага палаца сьмерці ўсталявалі культурную кампазыцыю – жанчына з раскінутымі рукамі пяшчотна назірае за дзьвюма дзяўчынамі. Што гэта, як не крывадушнасьць з далёкім прыцэлам? Дураць нашага брата! Дзякуй.”

***

(Жыхар Менску: ) “Мае чатыры дзядзькі-франтавікі памерлі. Дзядзька Цімафей 1910 году нараджэньня зьнік бязь зьвестак, дзядзька Архіп 1914 году нараджэньня вярнуўся з фронту зь перабітай рукой інвалідам, дзядзька Грыша 1916 году нараджэньня – са сьледам кулі на шчацэ, шурын з 1926 году нараджэньня – з прасстрэлянымі кулямётам ў атацы абедзьвюма нагамі.

Лічу, што сапраўдных франтавікоў засталася невялічкая жменька, таму спраўляць такую пышную гульню ня трэба было. Трэба павышаць жыцьцё народу і яго быт, каб не атрымлівалася так, як 3-га ліпеня, калі я ехаў на лецішча на старэнькім ЛАЗе Менск-Мачаны на адной назе, другую паставіць было няма куды. Вось і аналізуй параднасьць і рэчаіснасьць. Упэўнены, што ваеннай тэхнікі нам столькі ня трэба! Гэта ж вар’яцтва! Мы ж не зьбіраемся мыць боты ў Балтыйскім альбо другім моры.

Жыхар Менску, цудам застаўшыся жывым у вайну. Дзякуй”.

***

(Лусевіч Міхаіл, Ліда) “Добрай раніцы, Свабода! Зараз слухаю ранішні эфір. Там было абмеркаваньне той акцыі, якая плянуецца на 21 ліпеня ў дзесятую гадавіну абраньня Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта. Уладзімер Колас сказаў пра тое, праўда з пэўнымі агаворкамі, што яны акажуцца нешматлікімі. Яны і сапраўды акажуцца нешматлікімі, не таму што я нейкі праціўнік беларускасьці альбо жадаю неяк пакрыўдзіць… Але справа ў тым, што я ўчора размаўляў з адной сваёй сяброўкай на працы, маладая кабета, яна шчыра ўсьміхаючыся, гаварыла: “Кожны народ заслугоўвае таго прэзыдэнта, якога заслугоўвае”. Я кажу: “Але ж трэба жыць неяк“. Яна зноў усьміхаецца – і на яе твары бачна: усё роўна ёй. Нашай нацыі – па барабану.

Жадаю яшчэ дадаць, паважаная Свабода. У Дзень Перамогі над фашыстамі 3-га ліпеня і пасьля гэтага ў нядзелю 4-га ліпеня я так і ня здолеў патэлефанаваць да вас, бо аўтаадказьнік не адказваў. Ня ведаю, чаму так было.

Але мне ўсё роўна хацелася б выказаць віншаваньні на адрас тых, хто перамог і ўзгадаць тое, што не прагучала на Радыё Свабода, можа вы маеце на гэта свае погляды, наконт юродзівага, які адзявае форму маршала.

Дык вось я хацеў бы прыгадаць людзям усіх тых змагароў, якія калісьці змагаліся за Беларусь. Гэта тыя воіны на Грунвальдзкім полі, гэта тыя воіны ля сініх водаў, гэта тыя воіны, якія былі пад Воршай, гэта тыя воіны, якія змагаліся ў шматлікіх войнах маскоўскай дзяржавы, гэта тыя людзі, па якіх мы павінны весьці смутак; калі загінуў кожны другі ў страшэннай Смаленскай вайне, кожны трэці ў страшэннай Паўночнай вайне, і яны, гэтыя воіны, тыя, каго мы зараз называем братамі – гэта паўстанцы Кастуся Каліноўскага і Тадэвуша Касьцюшкі, гэта паўстанцы слуцкага ўзброенага чыну, гэта ўсе тыя людзі, якія змагаліся і якія зараз забытыя ў гэтай ганебнай страшэннай уладзе.

***

(Спадар: ) “Хачу падзяліцца інфармацыяй. Яшчэ ў пэрыяд перадвыбарнай кампаніі Лукашэнка зьвяртаўся да Конанаўца Васіля Іванавіча. Ён зьяўляецца прэзыдэнтам Асацыяцыі экстрасэнсаў. Тады было модна кадзіраваць на якую-небудзь ідэю альбо на ачуньваньне часопісы і іншыя друкаваныя выданьні. Дык вось улёткі, якія тады распаўсюджваліся, кадзіраваліся, каб Лукашэнка штосьці выйграў. Потым непасрэдна праз Шэймана ён кантактаваў непасрэдна з гэтым Конанаўцам на прадмет выйгрышу ў гэтай сваёй прэзыдэнцкай кампаніі. Дзякуй”.

***

(Спадар: ) “Скончыліся гэтыя сьвяты. Да, канечне, гэта сьвяты. Але хто сьвяткаваў? – Моладзь, прыежджыя, тыя, хто ў інстытуты паступаюць, ім цікава патусавацца, файервэркі гэтыя пабачыць. Але ці знайшлі тых, якія з 1945-га году, як я, аднаўлялі Менск, якія цяпер пэнсіянэры, ці ўбачылі, каб яны адзелі мэдалі за працу, бо яны 60 год пасьля вызваленьня ўкалвалі. Ня знойдзеце! Яны альбо сядзяць дома, альбо паехалі кудысьці на вёску, ці яшчэ куды-небудзь на лецішча, хто яшчэ не прадаў, каб штосьці сьцягнуць, узяць і іншае, каб неяк пражыць. Вось дзе сьвята!

А гэты сказаў, што апазыцыя лічыць яго дурням, дык відаць, ён не памыліўся ў гэтай справе. А акрамя таго тут ужо пахне тым, што яму ўжо мэдычная дапамога патрэбная. Гляньце, што ён заяўляе: “Я праводжу манэўры, а то раптам NATO нападзе!” Правакатар самы сапраўдны, па іншаму не назавеш, альбо ўжо зусім дурань! Перапрануўся ў генэралісімуса ці маршала – клоўн! Мы выбралі хворага чалавека”.
XS
SM
MD
LG