Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Валер Фралоў супраць сьвята эстонскіх ветэранаў СС


ТАЛІН. У эстонскай сталіцы сёньня адбылася сустрэча ўдзельнікаў Другой Усясьветнай вайны, якія ваявалі на баку гітлераўскай Нямеччыны. Арганізатарам штогадовай сустрэчы стаў афіцыйна зарэгістраваны “Саюз змагароў за свабоду Эстоніі”. У яго ўваходзяць каля 3 тысячаў былых удзельнікаў баявых дзеяньняў на баку гітлераўскага войска, у тым ліку й ў шэрагах 20-ай дывізыі СС. Правядзеньне гэтага мерапрыемства санкцыянавана мэрыяй Таліна. Шэраг прынамсі беларускіх палітыкаў выказалі сваё абурэньне гэтым мерапрыемствам. Паводле тлумачэньня дэпутата Валера Фралова гэты падобныя сходы ня могуць не выклікаць абурэньня ў краіне, якая найбольш пяцерпела ад фашыстаў. Фралоў мяркуе, што гэтае мерапрыемства ў Таліне павінна выклікаць абурэньне і ў Эўразьвязе, сябрам якога стала Эстонія.
XS
SM
MD
LG