Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Багдадзе адбыліся перамовы паміж прадстаўнікамі часовага ўраду Іраку і блёку НАТО


БАГДАД. У ірацкай сталіцы адбыліся перамовы паміж прадстаўнікамі часовага ўраду Іраку і блёку НАТО. Абмяркоўваліся пытаньні дапамогі ў падрыхтоўцы ірацкіх сілаў бясьпекі. Кіраўнік вайсковага ведамства ў пераходным урадзе Іраку Хазім аш-Шаалан заявіў па завяршэньні перамоваў:“На патрэбна пабудаваць моцныя стасункі паміж вайскоўцамі і грамадзянскай супольнасьцю з тым, каб вынішчыць ўсе сьляды дыктатарскага рэжыму, які шмат гадоў кіраваў ў краіне, ”-- сказаў кіраўнік вайсковага ведамства ў пераходным урадзе Іраку. У сваю чаргу кіраўнік азнаямленчай місіі НАТО ў Іраку Грэгары Джонсан адзначыў наступнае:“Палітычнае рашэньне павінна быць прынятае ў Брусэлі ў пытаньні, што мы хочам, і што мы здольныя зрабіць у Іраку, і, канешне, усё гэта можа быць зроблена – толькі ў выпадку запыту з боку часовага ўраду Іраку, яго міністра абароны”, -- заявіў высокапастаўлены прадстаўнік НАТО.
XS
SM
MD
LG