Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падатковы доўг “ЮКАСу” можа быць рэструктураваны


МАСКВА. Падатковы доўг канцэрна “ЮКАСу” можа быць рэструктураваны, заявіў сёньня журналістам намесьнік міністра фінансаў Расеі Сяргей Шаталаў. Ён падкрэсьліў, што выказвае сваю асабістую думку. Тым ня менш цэны на акцыі “ЮКАСу” цягам некалькіх хвілінаў пасьля заявы Шаталава павялічыліся болей чым на 22 адсоткі. "ЮКАСу" аб’яўлены дэфолт па крэдыту ў мільярд даляраў, прадстаўленаму групай банкаў на чале з францускім "Сосьете Жэнэраль". Банкаўскія рахункі канцэрна арыштаваныя ў сувязі з доўгам у 99 мільярдаў рублёў па падатках за 2000 год і прэтэнзіямі ў справе падатковай запазычанасьці за 20012 год.
XS
SM
MD
LG