Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 6 ліпеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 6 ліпеня

“Віцебскі пралетарый”, 1934 год. Пра выбары ў Заходняй Беларусі:

“У Бярозе, Картуз, Давід-Гарадку, Кобрыне, Пружанах, Лунінцы, Століне ўсе выбарныя спісы, за выключэннем урадавых №1, прызнаны несапраўднымі. У Новагрудску на выбарах фігуравалі толькі ўрадавыя спісы. Па сутнасці выбараў ніякіх не было… Па распараджэнню адміністрацыйных органаў, у Вільна канфіскавана лістоўка, прысвечаная выбарам, выданая “рабочым фронтам” к насельніцтву чацвёртай акругі. Змест лістоўкі быў яўна комуністычны”.

“Чырвоная змена”, 1954 год:

“4 ліпеня тысячы працоўных Мінска сабраліся на Круглай плошчы на мітынг, прысвечаны адкрыццю помніка-абеліска воінам Совецкай Арміі і партызанам, якія загінулі ў барацьбе за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў… Тав. Варвашэня пераразае стужку. Павольна спаўзае пакрывала. Перад позіркам сабраўшыхся ва ўсёй сваёй велічы з’явіўся 40-метровы манумент… Ад бронзавых барэльефаў спадаюць гранітныя ступенькі. На 4-х пастаментах з чорнага граніту ўскладзены масіўныя металічныя вянкі. Унізе, ля фасаднага гарэльефа, прымацаван 4-метровы меч, увіты лаўровым вянком, а ўверсе — герб Беларускай ССР”.

“Знамя юности”, 1984 год. Кандыдат гістарычных навук А.Мялешка пра сьвяткаваньне Купальле ў калгасе “Сьветлы шлях” Іванаўскага раёну:

“Да мікрафону падыходзіць… сакратар партарганізацыі калгасу Ўладзімер Ваўранюк… аб’яўляе вынікі работы калгасу за першае паўгодзьдзе, называе пераможцаў спаборніцтва і аб’яўляе сьвята адкрытым. Права запаліць купальскае вогнішча даецца найлепшым чатыром маладым рабочым — па адным з паляводчых брыгадаў. І вось з запаленымі паходнямі яны падыходзяць да складзенай высокай дравяной паленіцы, падпальваюць яе. Громам авацыяў, воклічамі сустракаюць прысутныя гэты ўрачысты рытуал”.
XS
SM
MD
LG