Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судовае паседжаньне ў справе Слабадана Мілошавіча адклалі


ГААГА. Слабадан Мілошавіч, які ў свой час адмовіўся ад адвакатаў, павінен быў сёньня выступіць на паседжаньні Міжнароднага трыбуналу ў Гаазе ў якасьці ўласнага абаронцы. Паседжаньне аднак было адкладзена з прычыны дрэннага адчуваньня Мілошавіча. Экс-прэзыдэнт Югаславіі заявіў, што менавіта суд паўплываў на стан ягонага здароўя. Працэс над Мілошавічам, якога абвінавачваюць у вайсковых злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасьці ў часы войнаў на Балканах, доўжыцца ўжо два гады. Паседжаньні неаднаразова адмяняліся й пераносіліся з прычыны хваробаў Мілошавіча. Патрык Робінсан, які старшынюе ў трыбунале, сказаў сёньня наступнае: “Настаў час радыкальна перагледзіць гэты судовы працэс і яго працяг у сьвятле праблемаў са здароўем падсуднага," -- гэта быў старшыня Гаагскага трыбуналу на працэсе Слабадана Мілошавіча.
XS
SM
MD
LG