Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папярэднія вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Інданэзіі


ДЖАКАРТА. У Інданэзіі на выбарах прэзыдэнта лідэр Дэмакратычнай партыі, генэрал у адстаўцы Бамбанг Юдхайона, паводле папярэдніх дадзеных, набраў болей галасоў за цяперашнюю кіраўніцу дзяржавы Мегаваці Сукарнапутры. Гэта першыя ў гісторыі наўпроставыя прэзыдэнцкія выбары. Да 2002 году кіраўніка дзяржавы прызначала верхняя палата парлямэнту. Для перамогі неабходна набраць звыш 50 адсоткаў галасоў. Калі ніхто з пяці кандыдатаў не набярэ столькі, другі тур галасаваньня адбудзецца ў верасьні. У выбарах бяруць удзел 150 мільёнаў чалавек. Былы прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр, адзін з ганаровых назіральнікаў за ходам галасаваньня, заявіў журналістам наступнае. “Гэта – дзівосны пераход ад аўтарытарнай улады да цалкам дэмакратычнага кіраваньня ўсяго на працягу шасьці гадоў. Трэба павіншаваць з гэтым інданэзійскі народ,”-- сказаў экс-прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр.
XS
SM
MD
LG