Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нафтавай кампаніі "ЮКАС" аб’яўлены дэфолт


МАСКВА. Нафтавай кампаніі "ЮКАС" аб’яўлены дэфолт па крэдыту ў міл’ярд даляраў, які прадаставіў сындыкат на чале з банкам "Сосьетэ Жэнэраль". Як стала вядома сёньня, адзін з мінарытарных акцыянэраў "ЮКАСу" – інвэстыцыйная кампанія "Роксуэл Холдынгз" - падаў пазоў у суд Нью-Ёрку, абвінаваціўшы "ЮКАС", яго асноўных акцыянэраў і аўдытарскую кампанію ў продажы акцый "ЮКАСа" паводле штучна падвышаных цэнаў. Некалькі другіх замежных акцыянэраў "ЮКАСу" накіравалі ліст прэзыдэнту Расеі Уладзімеру Пуціну, у якім выказваюць заклапочанасьць сытуацыяй ў галіне абароны ўласнасьці і правоў інвэстараў у краіне. У "ЮКАСа" арыштаваныя рахункі ў сувязі з доўгам у 100 мільярдаў рублёў па падатках за 2000 год і судовай справай з прычыны падатковай запазычанасьці за 2001 год.
XS
SM
MD
LG