Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя напады ў Іраку


БАГДАД. У Іраку з учорашняга дня забіты прынамсі тры іракцы і адзінаццаць параненыя. У горадзе Бакуба адбыўся напад на сваякоў мясцовага кіраўніка. У Басры быў абстраляны ракетамі паліцэйскі пастарунак. Радыкальны шыіцкі лідэр Мактада ас-Садр, прыхільнікі якога цягам некалькіх тыдняў кантралявалі сьвяты для мусульманаў горад Нэджэф, пакляўся працягнуць барацьбу з акупантамі. Ён падкрэсьліў, што лічыць новы ірацкі ўрад незаконным. Сёньня была адкладзеная прэсавая канфэрэнцыя з удзелам ірацкіх міністра юстыцыі і міністра ў справе правоў чалавека, на якой яны зьбіраліся распавесьці пра захады дзеля спыненьня паўстанцкіх рухаў у Іраку. Чакалася, што яны абвесьцяць вайсковае становішча у некаторых рэгіёнах краіны, а таксама аб’явяць амністыю для пэўных групаў паўстанцаў. У Лёндане міністар замежных справаў Вялікабрытаніі сказаў, што часовы ірацкі ўрад мае права прымаць такія рашэньні.
XS
SM
MD
LG