Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У прэзыдэнта Аўстрыі Томаса Клестыля сёньня раніцай спынілася сэрца


ВЕНА. У прэзыдэнта Аўстрыі Томаса Клестыля сёньня раніцай спынілася сэрца. Ахоўніку, які прайшоў адмысловае мэдычнае навучаньне, удалося вярнуць прэзыдэнта да жыцьця, пасьля чаго была выкліканая “хуткая дапамога”, і Клестыля даставілі на гелікоптары з ягонай рэзыдэнцыі ў венскі шпіталь. Лекары лічаць ягоны стан крытычным. 71-гадовы Клестыль зьбіраўся ў чацьвер узяць удзел ва ўрачыстай цырымоніі перадачы ўлады новаабранаму прэзыдэнту Хэйнцу Фішэру – пасьля двух шасьцігадовых тэрмінаў знаходжаньня на пасадзе кіраўніка дзяржавы.
XS
SM
MD
LG