Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лепшым гульцом на Эўра-2004 стаў капітан зборнай Грэцыі Тэадорас Загаракіс


ЛІСАБОН. Лепшым гульцом на чэмпіянаце Эўропы па футболе Эўра-2004 быў названы капітан зборнай Грэцыі Тэадорас Загаракіс. Гэта вызначыла адмысловая камісія УЕФА ў складзе трэнэраў ды іншых экспэртаў, улічваліся таксама меркаваньні заўзятараў, якія называлі лепшага гульца на спэцыяльным вэб-сайце. 32-гадовага паўабаронцу ўзнагародзяць у часе ўрачыстасьцяў ў Манака ў наступным месяцы. У фінальным матчы грэцкія футбалісты перамаглі каманду Партугаліі зь лікам 1:0. Гол забіў Ангелас Харыстэас. Прапануем вашай ўвазе запіс з Афінаў -- вось як грэцкія заўзятары выказвалі захапленьне з нагоды перамогі сваёй зборнай. “Ніхто ў Грэцыі ня верыў, што такое можа адбыцца.” “Мы лепшыя, лепшыя! Ніхто ня можа параўнацца з намі. Грэцыя, я захапляюся табой! ” “Мы яшчэ раз даказалі – калі мы нечага захочам, то можам дасягнуць цуду! “ -- гэта былі грэцкія заўзятары.
XS
SM
MD
LG