Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цытаты мінулага – 5 ліпеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 5 ліпеня

“Могилевский вестник”, 1914 год:

“Якія б захады мы ні рабілі для барацьбы з мухамі, барацьба гэтая будзе дзейсная і плённая адно ў тым выпадку, калі ў ёй возьмуць удзел шырокія колы грамадзтва. У гэтым сэнсе заслугоўвае ўвагі прыклад Паўночна-Амэрыканскіх Злучаных Штатаў. Там мухам аб’яўленая бязьлітасная вайна, у якой актыўна ўдзельнічаюць і лекары, і мэдыцынскія таварыствы, санітарныя і паліцэйскія ўлады, энтамалягічныя станцыі, пэрыядычны друк і шырокія колы грамадзтва. А ў выніку некаторыя гарады Злучаных Штатаў уражваюць поўнай адсутнасьцю мухаў”.

“Звязда”, 1974 год. Дагавор аб абмежаваньні падземных выпрабаваньняў ядзернай зброі:

“Артыкул 1, пункт 1. Кожны з бакоў абавязваецца, пачынаючы з 31 сакавіка 1976 г., забараніць, прадухіляць і не праводзіць любыя падземныя выпрабаванні ядзернай зброі магутнасцю звыш 150 кілатон… 3. Бакі прадоўжаць перагаворы з мэтай дасягнення вырашэньня праблемы спынення ўсіх падземных выпрабаванняў ядзернай зброі. За Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Л.Брэжнеў, Генеральны сакратар ЦК КПСС. За Злучаныя Штаты Амерыкі Р.Ніксан, прэзыдэнт ЗША”.

“Звязда”, 1994 год:

“Учора ў штаб-кватэры БНФ адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная прыкраму і зняважліваму інцыдэнту каля плошчы Перамогі. Шэсце, прысвечанае 50-годдзю вызвалення Беларусі, Беларускі народны фронт паводле рашэння Мінгарвыканкома праводзіў разам з афіцыйнай дэлегацыяй, але асобнай калонай… Ужо каля цырка… людзей… сустрэў шчыльны (каля 150 чалавек) кардон міліцыі… Злавесная сімвалічнасць, напэўна, была і ў тым факце, што сярод непрапушчаных да манумента Перамогі быў і апошні жывы яго аўтар — 85-гадовы Юрый Уладзіміравіч Заборскі. Ён ішоў у першым шэрагу поруч з Васілём Быкавым і Міколам Крукоўскім”.
XS
SM
MD
LG