Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Інданэзія выбірае прэзыдэнта


ДЖАКАРТА. У Інданэзіі праходзяць першыя ў гісторыі краіны агульныя прэзыдэнцкія выбары. Узяць удзел у галасаваньні маюць права звыш 150 мільёнаў зарэгістраваных выбарнікаў. На пасаду прэзыдэнта Інданэзіі прэтэндуюць пяцёра кандыдатаў. Згодна са зьвесткамі апытаньняў, фаварыт выбарчай кампаніі – былы міністар дзяржаўнай бясьпекі Сусіла Бамбанг Юдхаёна. Ён прыкметна апярэджвае цяперашняга прэзыдэнта краіны Мэгаваці Сукарнапутры. Раней, да ўнясеньня ў 2002 годзе паправак у выбарчае заканадаўства, прэзыдэнта Інданэзіі абірала верхняя палата парлямэнту.
XS
SM
MD
LG